Сцэнар быў слабы, сцэнарыст разумеў гэта, але спадзяваўся на рэжысёра.
Рэжысёр бачыў, што сцэнар слабы, але спадзяваўся на аператара.
Аператар разумеў становішча, але спадзяваўся на актораў.
Акторы ўсё разумелі, але спадзяваліся на каскадзёраў.
Каскадзёрам сітуацыя была зразумелая, але яны спадзяваліся на грымёраў.
Грымёры не ўчора нарадзіліся, але спадзяваліся на цырульнікаў.
Цырульнікі, са свайго боку, спадзяваліся на касцюмераў.
Касцюмеры бачылі, што адбываецца, але спадзяваліся на піратэхніку.
Піратэхніка, у сваю чаргу, спадзявалася на гукавыя эфекты.
Гукавыя эфекты былі інтэлігентныя і даўно ацанілі становішча, але спадзяваліся на музыку.
Кампазітар быў сумленны чалавек, але спадзяваўся на аркестрантаў.
Аркестранты бачылі, што ўсё гэта поўнае глупства, але спадзяваліся на дырыжора.
Дырыжор быў народны артыст, але спадзяваўся на акустыку.
Мастацкая рада спадзявалася на крытыку.
Крытыка спадзявалася на Кеворка Кеваркяна.
Кеворк Кеваркян спадзяваўся на публіку.
А публіка спадзявалася, што пасля гэтага фільма пакажуць «Ружовую пантэру».
Пераклала Ірына Пінхасік