Усё цячэ, але нічога не змяняецца.
Сума вуглоў будзе складаць столькі, колькі скажа папская рада.
За кожным, хто хоча кіраваць, стаіць нейкі народ.
Няможна ўявіць сабе таго, хто можа думаць інакш.
Законы незаконныя.
Не працаваць – таксама праца.
Дэмакратыя пастаянна замарожвае недэмакратычныя сілы.
Цяжка не быць нулямі, калі мы ўвесь час пачынаем з нуля.
Чым лепшая рэформа, тым нам горш.
Вось як існаваў у нас навуковы камунізм, так цяпер існуе і навуковы антыкамунізм. Кадры адныя і тыя ж.
Ну і што з таго, што мы тонем. Венецыя таксама тоне.
Высветлілася, што, каб адкрыць Балгарыю, трэба спачатку адкрыць Амерыку.
Мыццё талерак не прафесія, а нацыянальнасць.
Як нам ісці да народа, калі ён едзе ў Канаду.
З НРБ паступова пераўтвараемся ў БРБ – Бананавую Рэспубліку Балгарыю.
Бяда некаторых палітыкаў не ў тым, што мы ім не верым, а ў тым, што яны вераць сабе.
На шляху ў Еўропу мы дайшлі толькі да Чацвёртага кіламетра.
Мы не прыйшлі са стэпаў. Мы ўпалі з неба. На галаву.
Ёсць такое меркаванне, што небяспечнасць кожнага асобнага балгарына ў сукупнасці дае нацыянальную бяспеку Балгарыі.
Высветлілася, што ад каровінага языка больш карысці, чым ад балгарскай мовы.
Чаму пішуць, што культура стаіць на каленях? Яна і не падымалася.
Дэпутаты галадалі. Цяпер нашая чарга.
Чым больш залежны нейкі народ, тым больш незалежныя ў яго сродкі масавай інфармацыі.
Мы да такой ступені свабодныя, што ўжо не маем нават горных ланцугоў.
Шведская мадэль памерла, але балгарская бессмяротная.
I любая спроба выступаць супраць яе бессэнсоўная.
Як кажуць у народзе, лягчэй ачарніць сябе, чым адмыць негра.
I ў парадку выключэння народ мае рацыю.
Пераклала Ірына Пінхасік